воскресенье, 31 января 2021 г.

Пра што Шамякін пісаў Лукашэнку

У дзень 100-годдзя вядомага пісьменіка Івана Пятровіча Шамякіна прапануем вашай увазе ліст, напісаны народным пісьменнікам у 2003-м годзе, копія якога захавалася ў архіве Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ніякага адказу на гэты ліст атрымана не было, хаця й паведамлялася, што адрасат ліст прачытаў. Маўчанне вельмі здзівіла Івана Шамякіна.

У лісце – ўсе адзнакі стылю, якасці характара і погляды пісьменніка. Можна дадаваць да кожнай фразы каментарый з пазіцый сённяшніх дзён, але ў нейкім сэнсе гэта ўжо дакумент эпохі:

***

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Тав. Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Мне восемдзесят трэці год. 56 гадоў я член Саюза пісьменнікаў. Калятрох дзесяткаў гадоў зяўляўся адным з кіраўнікоў Саюза. І, паверце, што ведаю і яго гісторыю, і асаблівасці яго дзейнасці, і яго значэнне для народа. Любому адукаванаму чалавеку вядома, што мастацкая літаратура – аснова многіх галін культуры. Не кажу пра бібліятэкі. Тэатр! Не можа ён ставіць толькі Шэкспіра, Мальера, Астроўскага. Яму трэба сучасная драматургія! Кампазітарам патрэбны тэксты песень, лібрэта опер. Кінасцэнарыі. Ды і жывапіс, графіка без літаратуры былі б далёкія ад жыцця народа.

Нарэшце мастацкія творы – самая даходлівая форма ідэалогіі, пра што мы забываем. Сама гісторыя краіны, народа лепш даходзіць да моладзі, дзяцей праз мастацкія творы. Хто чытаў бы 4-х томную гісторыю вайны 1812 года? А "Вайну і мір" усе мы прачыталі. І не адзін раз! Ці "Ціхі Дон". Эпапея грамадзянскай вайны! А нашы раманы, аповесці, драмы, паэмы пра гераізм народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Прашу прабачыць за агульнавядомыя ісціны. Магу дадаць выказванне класіка: літаратура – летапіс эпохі.

Але творца не можа быць у адзіноце. Толькі на зары хрысціянства манахі ў адзіноце перапісвалі "Біблію", перакладалі на мову сваіх народаў. Скарына ўжо не быў адзінокі.

Пры зяўленні свецкай літаратуры ўзніклі і аб'яднанні мастакоў у розных формах – са старажытнай Грэцыі і Рыма. Геній Пушкіна стварыў кола літаратараў. Утварэнне ў 1932-34 годзе Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР была найлепшай формай аб'яднання літаратараў, якія гатовы былі словам сваім служыць народу. І партыйныя, савецкія органы аказвалі Саюзу ідэалагічную і матэрыяльную падтрымку.

Упэўнене, што разумна знойдзеная форма аб'яднання творчых работнікаў - Саюзы пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, журналістаў – не ўстарэла, не аджыла.

Але мяне хвалюе лёс Саюза пісьменнікаў. Апошнія гады ён быў на грані развала. Уцёкі за мяжу старшыні Някляева, блытаная палітыка Іпатавай, "інтэрвенцыя" пен-клуба, каманды некаторых з тых, хто сядзеў за бугром і карміўся з касы пен-клуба, трохі не развалілі нашу вялікую і на 70-80% патрыятычную арганізацыю.

Паўгода назад адбыўся зезд СП. Памянялася кіраўніцтва. Старшынёй выбралі 30-гадовага актыўнага літаратара, адукаванага чалавека (ён доктар навук) Алеся Пашкевіча. Я ведаю яго. Чалавек разумны. Кіраўнік з яго атрымаецца, калі яму дапамагчы. Без дапамогі – правал. Нельга кіраваць саюзам творцаў у 500 чалавек, не маючы ніякага штата. Саюз, кожны член яго, можа пісаць кнігі, але арганізацыя – не камерцыйная структура: грошы зарабіць не можа. Жыццё ў Саюзе пісьменнікаў замірае, не адказвае ніводзін тэлефон, няма сакратара-справавода. Увесь час СП фінансавала дзяржава. Не трэба 20 штатных адзінак, як было. Але 8-10 абавязкова трэба! Штатныя: старшыня, або яго намеснік, адказны сакратар (арганізатар усіх мерапрыемстваў), два кансультанты (сотні маладых шлюць на водзыў свае творы), кансультант па абласных аддзяленнях, сакратар-справавод, тэхработнік.

Аляксандр Рыгоравіч! Трэба мізэрная сума ў многаміліярдным бюджэце. А вынік будзе! Я не сумняваюся. Кніга, роўная адной "Новай Зямлі", будзе жыць стагоддзі, як і Коласава. Ці новая "Палеская трылогія", роўная па мастацкай якасці трылогіі Мележа. Дзесяць тамоў паэзіі Максіма Танка! А ёсць паэты, якія пакінуць такую спадчыну! Народ наш таленавіты. І нашчадкі нашы будуць ганарыцца такім багаццем! І скажуць добрыя словы падзякі тым, хто памог зявіцца такім мастацкім скарбам!

Прашу Вас ад імя ўсіх пісьменнікаў: даць каманду Мінфіну – не скупіцца на літаратуру, на мастацкія шэдэўры. Зяднанне паўтысячы чалавек, якім бог даў талент, дзяржава – адукацыю, – гэта ж цэлая армія. Падтрымаць яе матэрыяльна і ідэалагічна – пачэсная задача Кіраўніцтва Дзяржавы і наша – ветэранаў літаратуры.

Многія мае калегі наказвалі папрасіць вярнуць Дом літаратараў Саюзу пісьменнікаў. Гэта вырашыла б і матэрыяльныя, і многія творчыя праблемы. Савецкая ўлада будавала Дом для пісьменнікаў.

Спадзяемся на Вашу любоў да мастацкага слова. Зрабіце ласку, памажыце нашай творчай арганізацыі. Будзем глыбока ўдзячныя.

З пажаданнем выдатных поспехаў у Вашай пачэснай адказнай працы Прэзідэнта Рэспублікі.

Іван Шамякін,

народны пісьменнік РБ,

Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы

Беларусь-Расія.

Май 2003 г.

(Крыніца)

***

Комментировать действительно можно многое, но я не стану это делать.

2003 год. Предприимчивый Н.Чергинец пытался продать писательский санаторий-прифилакторий “Ислочь” своему другу, бизнесмену Ивану Логовому, которого, мягко выражаясь, опекал. Через два года Наполеон от литературы расколол СБП и создал собственный, ставший впоследствии карманным, союз писателей. Наобещав А.Лукашенко с три короба, за полтора десятка лет в писорганизации так и не создали даже в дальнем приближении произведений, подобных “Тихому Дону” или “Поднятой целине”. Александр Григорьевич разочаровался в придворном союзе писак, однако продолжает их подкармливать.

А.Новиков

Комментариев нет:

Отправить комментарий