четверг, 8 апреля 2021 г.

Міхась Пазнякоў. «У родным краі»

Один анонимный ФБ-друг настойчиво просит написать о Михасе Позднякове, поскольку его сейчас показывают по телику — программу ко дню юбилея. Но ему исполнилось 70 лет аж в январе этого года. Публикую пока материал с легендарной ЛитКритики от 5 января 2016 года. Позже отзовусь для новых читателей о творчестве автора. Скажу сразу — у Михаила Павловича есть все основания ненавидеть меня, поскольку госпремию он не получил. Говорят, я сказал не давать. Но это ложь. Кто такой Новиков для Приемной комиссии, хоть он тогда уже был извесным далеко за пределами Беларуси критиком. Я просто послал материалы обсуждения на портале в Комиссию. И всё. 

А.Новиков

***

Михаил Поздняков номинирован на Государственную премию. Публикую для обсуждения отрывки из его книги, представленной в Подкомитет по Государственным премиям Республики Беларусь в области литературы. Результаты обсуждения будут переданы в секретариат Комитета по Государственным премиям Республики Беларусь.

 

Александр Новиков


Міхась Пазнякоў. «У родным краі»

 «У родным краі»: [зборнік: для малодшага школьнага ўзросту]

Міхась Пазнякоў. - Мінск: Литература и Искусство, 2009. - 139, [3] с.

 

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню.

Напісаныя займальна, вобразна, творы маюць не толькі пазнавальнае і навучальнае значэнне. Яны таксама садзейнічаюць выхаванню дабрыні, кемлівасці, чуйнасці да роднага слова.

ВЕРШЫ

***

Я намалюю хату, сад,

I жаўрука, што ў бомы звоніць,

I ліпы, што пасталі ў рад,

I ў агародчыку півоні,

Сцяжынку, рэчку між кустоў,

Валун агромністы...

Магчыма,

Камусьці гэта і нішто, А для мяне —

Мая радзіма.

 

ЗАЎЖДЫ ВЯРНУСЯ

 

Прыеду я абавязкова

У той любімы мой куток,

Дзе першае прамовіў слова,

Дзе я зрабіў свой першы крок.

 

Прыеду, каб адчуць душою,

Як веюць водарам лугі,

Пра што шапоча над ракою

Мой сябар-лес, мне дарагі.

 

Зноў басанож прайду сцяжынай,

Дзе па брыльянтах спелых рос

З сябрамі бегаў у ажыны

I слухаў музыку бяроз.

 

Я роднай вёсцы пакланюся,

Зямлі прыгожай, маладой

I землякам — руплівым людзям,

Адданы ім усёй душой.

 

Там шум жытоў і квецень бульбы,

Блакітам цёплым лён цвіце...

З усіх дарог я, край мой любы,

Заўжды вярнуся да цябе.

 

РАДЗІМА

 

Грае вечар на цымбалах,

Плаўна музыка цячэ,

Месяц у блакітных далях

Пакруглеў і паярчэў.

 

Пахне мёдам, пахне кропам

Напаўсоннае сяло,

Дзе малінавым сіропам

Сонца захад абліло.

 

I плыве з садоў у сэрца

Сакаўны птушыны грай.

Ён Радзімаю завецца —

Непаўторны гэты край.

 

ЯГАДЫ

 

З мамай я збіраў суніцы,

А з бабуляю — чарніцы,  

Ездзіў з татам у маліны,

А з дзядулем — у ажыны.

 

А сягоння мы з сястрыцай 

Пойдзем разам у брусніцы,

Запрасілі сябрукі

Нас назаўтра ў буякі.

 

З кожнай, кожнай ягадай

Павітацца рады я.

 

СНЫ З МАЛЕНСТВА

 

У бары майго дзяцінства

Льецца птушак звонкі грай.

Дыхай водарам смалістым

I душою спачывай.

 

Сонца грэбенем чароўным

Чэша соснам кудзяркі.

Там, духмяныя, спакойна

Спачываюць вецяркі.

 

Там маліна аж іскрыцца

I арэхі — смаката.

Скачуць жвавыя куніцы

I вавёркі ў промнях там.

 

Шапацяць таемна крокі

Ад рабінавай зары:

Ходзіць хлопчык яснавокі

У блакітным тым бары.

 

Убірае ў сэрца гамы,

Фарбы, пахі, цішыню...

Прыязджаю я да мамы

I яго штоночы сню.

 

ГЕРОІ

 

Каля шашы да абеліска

Павольным крокам падыду

I пакланюся нізка-нізка,

I моўчкі кветкі пакладу.

 

Тут побач брацкая магіла

Чырвонай Арміі салдат,

Вайна іх юнымі скасіла

Нямала год таму назад.

 

Яны тут бой

далі фашыстам.

Не адступілі ні на крок,

Каб потым я

пад небам чыстым

Аднойчы нарадзіцца мог.

 

I каб у сонечнай Айчыне

Вучыўся, марыў, шчыраваў,

I быў руплівым, добрым сынам,

I Памяць нашу шанаваў.

 

Я імі вельмі ганаруся,

Схіляю ўдзячна галаву —

У вольнай,

мірнай Беларусі

Узнёсла, радасна жыву.

 

БЯРОЗКА

 

Стаіць яна на ўзлеску,

Каля густых ялін,

I золата на сцежку

Плыве з яе галін.

 

Усмешкаю святлістай

Праменіць у вышынь.

Гляджу я — і ўрачыста,

Святочна на душы.

 

Ніяк не надзівіцца.

Іду, удзячны госць,

А музыкай бруіцца

Бярозкі прыгажосць.

 

Шануй яе, хлапчына,

Не гні і не ламай.

Вясной на сок (загіне!),

Глядзі, не надразай.

 

Запомні: ёй таксама

Балюча кожны раз.

Прырода нам, як мама,

Што нарадзіла нас.

 

МАМІНЫ РУКІ

 

Слава маміным рукам,

Што работу любяць

I прыносяць сонца нам,

Ласкаю галубяць.

 

Слава маміным рукам,

Найцудоўным самым!

Нізка кланяемся вам,

Дарагія мамы.

 

Слава маміным рукам.

Хай на ўсёй планеце

Кветкамі для мілых мам

Расцвітаюць дзеці.

 

 

"У родным краі", Міхась Пазнякоў. Мастак Сяргей Волкаў

 АНАГРАМЫ

 

Словы

Злева, справа прачытаем,

Сэнс заўсёды маем.

 

1.

Малочны прадукт,

Ядзім са смакам.

Слова перавернем —

Стане злакам.

 

2.

Адрэзак часу,

Найвядомы,

Наадварот

Як прачытаем,

Сабаку —

Сябра дому —

Узгадаем.

 

3.      

Ёсць займеннік,

Ён гатоў

Прачытацца

З двух бакоў.

Ды з другога боку ён

Назаве адно з імён

Слаўнае дзяўчынкі,

Вашае сябрынкі.

 

4.      

Небяспека ў ім —

Усяму жывому.

А калі «працуе» ён —

Шмат навокал грому.

Прачытаць наадварот —

Стане ён прыборам,

Апускаецца за борт

У рацэ і ў моры:

Глыбіні вады замер

З судна зробіць хоць цяпер.

 

5.      

Я — любімы

Вамі ўсімі,

На трыбуны

Клічу вас.

А заб'юць

Мяне куміры —

Вы шчаслівыя якраз.

Пераставіць

Вам даволі

З ног мяне

На галаву —

Hi ў хакеі,

Hi ў футболе

Я ўжо болей

Не жыву.

Як акінулі вы

Вокам —

Ярам стаўся я шырокім.

 

6.

Злева прачытаем

Гэтае мы слова

I канат згадаем

Драцяны сталёвы.

Прачытаем справа,

I цяжкі канат

Якасцю тавараў

Стане акурат.

 

7.

Спераду чытаем —

Вал партовы маем.

Ён у мора выступае.

Караблі засцерагае.

 

Прачытаем ззаду —

Назавём прыладу.

Металічная, здаўна

Прымяняецца яна —

Раскалоць ці раздрабіць,

Штосьці цвёрдае разбіць

 

8.

Як мяне вы

Hi чытаеце —

Двойчы з морам

Справу маеце.

Злева —

Судна я марское

I на ветразях плыву.

Справа —

Дзіва я жывое,

Маю клюшні, галаву.

 

9.

Прачытаем слова злева,

Стане ў свеце прыгажэй,

Во паўстане каралева

Сквераў і аранжэрэй.

 

Справа позіркам акінем —

Стане лёгкаю тканінай,

Негустым скразным вязанием,

Ці разьбой, ці вышываннем.

 

10.

З аднаго я боку буду

Збудаванне

Для рамонту суднаў.

 

А з другога боку,

Глянь-ка,

Я — сістэма

Умоўных знакаў.

 

11.

Нага ў жывёл

Ці ў птушак

Празрыстым каменем

Нам тут жа

Гатова прагучаць,

Калі яе

Іначай прачытаць.

...

 НЕБЫЛІЦЫ

 

КОТ

 

На бярозе спеюць

Грушы,

А на дубе —

Вінаград.

Кот грыбы

У лесе сушыць

I частуе

Бабранят.

 

ДЗІВОСЫ

 

Селі акуні на плот,

На рамонку Кот ляжыць.

На сасне Спявае крот,

У шпакоўні Вожык спіць.

Вусень

Воз цяжкі вязе,

Свінка села

У гняздзечка.

Па галінцы

Конь паўзе,

Куранят

Вядзе авечка.

 

НУ I НУ!

 

У вадзе жывуць вавёркі,

У дупле жывуць бабры.

Совы — ў возеры глыбокім,

А самы — ў густым бары.

 

Пчолы спяць зіму ў бярлозе,

А мядзведзі — у вуллі.

Конь спявае на бярозе,

Вераб'я ў плуг запраглі.

 

АРТЫСТЫ

 

Звон звініць

На цэлы свет:

На двары

Ідзе канцэрт.

На трубе

Іграе крот,

На гітарах —

Бык і кот.

Побач

Шэранькі кабан

Б'е лычом

У барабан.

 

Мыш

Спявае ў мікрафон,

Ты не верыш? —

Выйдзі вон!

 

ПЕЙЗАЖ

 

Па шашы імчыцца лодка.

Па рацэ

Бяжыць «масквіч».

У аблоках —

Хат чародка.

Сонца ўздоўж шашы

Стаіць.

 

КАРАСЬ

 

Карась над хатаю лятаў,

На Рэкса голасна брахаў,

Што аж пад гусь

Схаваўся бык,

Кот у нары мышынай

Знік.

 

Шпакоўня ўскочыла

Ў шпака,

У лес

Даў певень драпака.

Плот шмыгнуў

Пад куранят,

Хмызняк —

У статак парасят.

 

А Рэкс зашыўся

Пад страху,

Дрыжэў

Ад страху ўвесь

Да той пары, пакуль

Карась не сеў у лес.

 

ВОСЬ ДЫК ВОСЕНЬ!

 

Дрэвы ў вырай паляцелі,

Птушкі голыя наўкол.

Травы ў небе пацямнелі,

Хмары зацягнулі дол.

 

ЦУД

 

Вось дык дзіва,

Вось дык цуд! —

Кракадзіла

З'еў вярблюд.

 

ВЁЗ РЫБАК ШЧУПАКОЎ

 

На рацэ маторнай,

Па глыбокай лодцы

Шчупакоў у мора

Вёз рыбак у бочцы.

 

ПРЫЛЯЦЕЛА СЕНА

 

Сена з лугу прыляцела

I ў хляве карову з'ела.

 

ПА САКРЭТУ

 

Вы не бачылі? Не чулі?

Па сакрэту гавару:

Мышкі кошку

Зацягнулі

У глыбокую нару.

...

 ЗАГАДКІ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ

 

1.

He спіць удзень,

Працуе ўночы.

To свішча моцна,

То шапоча.

Адчыніць фортку,

Хмары згоніць,

Улетку

Водарам спалоніць.

 

2.

За дарогаю на полі

Прыгажун стаіць.

Стройны, сонечны, вясёлы,

Завушніцамі звініць.

 

3.

Бацька радасна люляе

Сотні дзетак на руках.

Шапка ў бацькі лісцяная,

Дзеткі ўсе ў капелюшах.

 

4.

Сам маленькі

I крывенькі,

Важыць грам,

Ды ў рацэ ён

Зловіць плотку

З кілаграм.

 

5.

Морам блакітным,

Бяскрайнім,

Жывячы ўсмешкаю свет,

З раніцы

I да змяркання

Ціха царыца плыве.

 

6.

З кожным днём

Таўстун худзее,

Месяц, дзень паведамляе

I прыгадвае падзеі,

А пад новы год —

Знікае.

 

7.

Што за вочы?

Вось дык вочы!

У каго і дзе?

Пазірае адно ўночы,

А другое — ўдзень.

 

8.

Хоць вялікі,

Ды пусты.

Мае голас ён Густы.

Да таго ж —

Артыст вядомы,

Выбівае дроб

Без стомы.

 

9.

Прысеў пад плотам

Рыжы кот,

Павесіў доўгі хвост

На плот.

 

10.    

Хоць без ног,

Але бяжыць.

Без вачэй,

Але глядзіць.

 

11.    

Крылаў не мае,

Ды хутка лятае.

Выпусціш —

Рад ці не рад,

А не зловіш назад.

 

12.

Работнікаў рупных

Прашу адгадаць:

Адзін з іх гаворыць,

I слухаюць двое, I двое глядзяць.

 

13.

Чатыры асілкі —

Чатыры браты.

I кожны —

Аднолькава дуж.

Побач заўсёды яны

I прытым

Носяць адзін капялюш

 

14.

Ідуць з хаты —

Вельмі рады.

А калі вяртаюцца —

Слязьмі абліваюцца.

 

15.

Паставіў ён рады салдат,

Нібы павёў іх на парад.

Салдаты ўсе — адна сям'я,

Імёны іх — ад «А» да «Я».

 

16.    

У печы нараджаецца,

А ў неба ён спяшаецца.

 

17.    

Пад зімняй залевай

Стаіць каралевай

У яркіх, агністых,

Прыгожых маністах.

Маніст не шкадуе —

Птушак частуе.

 

18.    

Спіць зімою да вясны

Соладка жыхар лясны.

...

Комментариев нет:

Отправить комментарий