четверг, 26 ноября 2020 г.

Виктор Мартинович: Главная задача местной пропаганды

Публикую рассуждения писателя Виктора Мартиновича о ситуации в современной Беларуси. Поскольку переводить его трудно, привожу и оригинал. 

Александр Новиков

***

Дедушка и гомодрил.

Виктор Мартинович пишет на budzma.by о том, как государственная пропаганда объясняет меры властей.

Я понял, почему у них ничего не клеится с идеологией и патриотическим воспитанием.

Основа работы государственного «вещуна» в несвободной стране заключается в том, чтобы разъяснять, что эта страна – самая хорошая и справедливая в мире. Что люди живут свободно и благополучно, но сами этого не понимают. Что даже когда есть перегибы, ладятся они на счастье всех граждан и только с радикальными врагами страны.

Были ли «обыкновенные люди» при Сталине затероризированными все время? Рассказывали ли о неистовстве государства кинофильмы и песни той эпохи? Послушайте «Летят перелетные птицы» – песню о любви к советской родине, которая излучает оптимизм и гордость за «родную на веки страну». Слова этой песни были написаны Михаилом Исаковским в 1948 году, когда Александр Солженицын абсолютно ни за что «парился» в арестантской шарашке в Марфине, а Лариса Гениюш ожидала в Минске приговор к 25 годам каторги. Посмотрите «Веселые ребята» (1934 г.), «Волга-Волга» (страшный 1938 г.), «Трактористы» (не менее страшный 1939 г.). Все они о том, как прекрасно живется в стране рабочих и крестьян.

Я внимательно ознакомился с тем, как государственная пропаганда объясняла убийство Романа Бондаренко. После того, как минимум два миллиона жителей страны прослушали интересные аудиозаписи, которые очень требовали разъяснений (и было обещано, что эти объяснения появятся на этой неделе, и вот, появились). Единственная существенная составляющая пропагандистского сюжета об убийстве заключается в том, что родных убитого открыто прослушивали. Пропаганда не озадачилась объяснением, за что и кто убил Романа, обозначив происшествие, как «пьяную драку» – хотя именно здесь необходимо было остановиться и объяснить, кто с кем дрался, ибо на предыдущих видео видна не драка, а избиение, и ранее опубликованные документы не позволяют говорить о том, что жертва была «пьяна».

Так вот, эта манера строить аргументацию через прослушку говорит всем, кто заинтересовался темой: мы вас слушаем; мы всех слушаем; если будете выпираться, прослушаем и вас. И покажем под комментарии чувака с оловянными глазами, и вам будет страшно, что не боялись нас.

Если кто-то называет белорусские телеканалы Геббельс-ТВ, он ошибается. Геббельс работал с Лени Рифеншталь, которая старалась показать «хорошее» о Третьем Рейхе. Геббельс не запугивал, он поддерживал. Он в этом смысле был обычным пропагандистом.

Наша пропаганда 2020 года только пугает.

Кстати, она и раньше просто пугала.

Белорусскую оппозицию в нулевых обвиняли в отсутствии «позитивной повестки дня», в том, что она только критикует власть. Так вот, пропаганда в нулевые и девяностые тоже критиковала исключительно оппозицию.

Помните, был такой Азарёнок-старший? Посмотрите «Ненависть. Дети лжи» (интересное, кстати, название, с учетом того, что мы сейчас видим на СТВ). Фильм был полностью направлен на дискредитацию БНФ, мол, созвучны коллаборационистам.

И здесь запугивание. Но тогда, в 1990-е, пугали врагами.

Теперь пугают, так сказать, собой.

Это как зрелище избитого Николая Дедка, избитого и принужденного к признаниям на камеру. Вот какие мы свирепые!! Это как сама эта традиция – ставить человека перед объективом, как в Чечне, и вынуждать просить прощения и заверять в «раскаивании». Будто какие-то «раскаивания» за решеткой, после струи из газового баллончика, чего-то стоят.

О том, что в Беларуси прекрасно живется, это абсолютно ни о чем не говорит. Единственное послание того, что нам показывают на провластных каналах (в том числе в Telegram) – «Бойтесь!».

На этом всё.

Как этот страх совместим с ощущением счастья и радости от жизни в Беларуси – непонятно. Но, кажется, они даже не стремятся подменить правду выдумкой, чтобы нам было хорошо и спокойно. Они делают, чтобы мы боялись.

И такая пропаганда не обязана отвечать на вопросы. Она не обязана быть точной. Она не должна предлагать цельную картину мира. Нет, наоборот! Чем больше шероховатости, чем больше нестыковок и темных пятен, тем страшнее. Ответить рецептом борща на запрос разъяснить судьбу политзаключенных – чудесно! Предлагать прогноз погоды в Йемене вместо того, чтобы объяснять, по каким ценам будет закупаться газ и какие будут пенсии в 2021 году – чудо!

Жить в таком государстве невыносимо. Но заметьте, нас припугивали даже трудностями с возвращением. Значит, и съехать должно быть страшно.

Эта дилемма – действительно новое слово в истории идеологии и пропаганды.

Виктор Мартинович, budzma.by

(перевод: А.Новиков) 

***

Віктар Марціновіч: Галоўная задача тутэйшай прапаганды

Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра тое, як дзяржаўная прапаганда тлумачыць захады ўладаў.

Я зразумеў, чаму ў іх нічога не клеіцца з ідэалогіяй і патрыятычным выхаваннем.

Цымус працы дзяржаўнага «вешчуна» ў несвабоднай краіне палягае ў тым, каб патлумачыць, што гэтая краіна — самая добрая і справядлівая ў свеце. Што людзі жывуць вольна і заможна, але самі гэтага не разумеюць. Што нават калі ёсць перагіны, ладзяцца яны на шчасце ўсіх грамадзян і толькі з радыкальнымі ворагамі краіны.

Ці былі «звычайныя людзі» пры Сталіне затэрарызаванымі ўвесь час? Ці распавядалі пра лютасць дзяржавы кінафільмы і песні той эпохі? Паслухайце «Летят перелётные птицы» — песню пра любоў да савецкай айчыны, што выпраменьвае аптымізм і гонар за «родную навеки страну». Словы гэтай песні былі напісаныя Міхаілам Ісакоўскім у 1948 годзе, калі Аляксандр Салжаніцын абсалютна ні за што «чаліўся» ў арэстанцкай шарашцы ў Марфіне, а Ларыса Геніюш чакала ў Мінску прысуду да 25 гадоў катаргі. Паглядзіце «Вясёлыя рабяты» (1934-ы), «Волга-Волга» (страшны 1938-ы год), «Трактарысты» (не менш страшны 1939-ы). Усе яны пра тое, як цудоўна жывецца ў краіне рабочых і сялян.

Я ўважліва азнаёміўся з тым, як дзяржаўная прапаганда патлумачыла забойства Рамана Бандарэнкі. Пасля таго як мінімум два мільёны жыхароў краіны праслухалі цікавыя гуказапісы, якія вельмі ж вымагалі тлумачэння (і было абяцана, што тыя тлумачэнні з’явяцца на гэтым тыдні, і вось, з’явіліся).

Адзіны сутнасны складнік прапагандысцкага сюжэту пра забойства палягае ў тым, што родных забітага адкрыта праслухоўвалі. Прапаганда не азадачылася тлумачэннем, за што і хто забіў Рамана, абазначыўшы здарэнне як «п’яную бойку» — хаця менавіта тут трэба было спыніцца і патлумачыць, хто біўся з кім, бо на папярэдніх відэа відаць не бойка, а збіццё, і папярэдне апублікаваныя дакументы не дазваляюць казаць пра тое, што ахвяра была «п’янай».

Дык вось, гэтая манера выбудоўваць аргументацыю праз праслухоўку кажа ўсім, хто зацікавіўся тэмай: мы вас слухаем; мы ўсіх слухаем; калі будзеце выпінацца — праслухаем і вас. І пакажам пад каментары чэла з алавянымі вачыма, і вам будзе страшна, што вы не баяліся нас.

Калі хтось называе беларускія тэлеканалы «Гебельс-ТБ», ён памыляецца. Гебельс працаваў з Лені Рыфеншталь, якая старалася паказаць «добрае» пра Трэці Рэйх. Гэбельс не прыпужваў, ён заахвочваў. Ён у гэтым сэнсе быў звычайным прапагандыстам.

Наша прапаганда года 2020-га толькі пужае.

Дарэчы, яна і раней толькі пужала.

Беларускую апазіцыю ў нулявых вінавацілі ў адсутнасці «пазітыўнага парадку дня», у тым, што яна толькі крытыкуе ўладу. Дык вось, прапаганда ў нулявыя і дзевяностыя таксама выключна крытыкавала апазіцыю.

Памятаеце, быў такі Азаронак-старэйшы? Паглядзіце «Нянавісць. Дзеці Ілжы» (цікавая, дарэчы, назва, з улікам таго, што мы бачым цяпер па СТБ). Фільм быў цалкам скіраваны на дыскрэдытацыю БНФ, маўляў, сугучныя калабарантам.

І тут было прыпужванне. Але тады, у 1990-я, пужалі ворагамі.

Цяпер пужаюць, так бы мовіць, сабой.

Гэта як відовішча Міколы Дзядка, збітага і змушанага да прызаннняў на камеру. Вось такія мы лютыя!! Гэта як сама гэтая традыцыя — ставіць чалавека перад аб’ектывам, як у Чачні, і вымушаць прасіць прабачэння і запэўніваць у «раскаянні». Быццам якіясь «раскаянні» за кратамі, пасля струмяня з газавага балончыка, чагось вартыя.

Пра тое, што ў Беларусі файна жывецца, гэта дакладна нічога не кажа. Адзіны мэсідж таго, што нам паказваюць на праўладных каналах (у тым ліку ў Тэлеграме), — «Бойцеся!».

На гэтым усё.
Як гэты страх сумяшчальны з адчуваннем шчасця і радасці ад жыцця ў Беларусі, — незразумела. Але, здаецца, яны ўжо нават не імкнуцца падмяняць праўду прыдумкай, каб нам было хораша і спакойна. Яны робяць, каб мы баяліся.

І такая прапаганда не мусіць адказваць на пытанні. Яна не мусіць быць дакладнай. Яна не мусіць прапанаваць цэльную карціну свету. Не, наадварот! Чым больш шурпатасцяў, чым больш нестыковак і цёмных плямаў, тым страшней. Адказаць рэцэптам баршча на запыт патлумачыць лёс палітзняволеных — цудоўна! Прапанаваць прагноз надвор’я ў Емене замест таго, каб патлумачыць, па якіх цэнах будзе закупацца газ і якімі будуць пенсіі ў 2021-м, — цуд!

Жыць у такой дзяржаве невыносна. Але заўважце, нас прыпужалі нават складанасцямі ў вяртанні. То і з’ехаць мусіць быць страшна.

Гэтая дылема — сапраўды новае слова ў гісторыі ідэалогіі і прапаганды.

Віктар Марціновіч, budzma.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий