Яму было 65 гадоў. Гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіў старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.
Фота «Звязда».
Антановіч памёр у Шчучынскім раёне, дзе праводзіў час у бацькоўскай хаце. Не вытрымала сэрца.
Славамір Антановіч будаваў сабе кар’еру па партыйнай і камсамольскай лініі. Быў галоўным інжынерам Шчучынскага масласырзавода. Непрацяглы час быў дарадцам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.
Сярод ягоных літаратурных прац найбольш вядомая — гістарычны раман «Пятро Машэраў». Летась Антановіча выключылі з шэрагаў праўладнага Саюза пісьменнікаў, у яго быў даўні канфлікт з яго старшынёй Мікалаем Чаргінцом.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.